На плошчы Дзяржаўнага сцяга прыспушчаны дзяржаўны сцяг! (фота)

Толькі ўчора Еўрарадыё пісала пра канфузны выпадак у Пінску. Сцяг з гербам сталіцы Палесся на адным з гарадскіх стадыёнаў павесілі дагары нагамі!

А сёння кур'ёз са сцягам адбыўся ўжо ў Мінску. Карыстальнікі Facebook звярнулі ўвагу на тое, што сцяг на нядаўна адкрытай плошчы Дзяржаўнага сцяга развіваецца... ніжэй за палову флагштока!

Магчыма, сцяг быў прыспушчаны на час адсутнасці ў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. 23 верасня кіраўнік дзяржавы прымаў удзел у Саміце АДКБ. А да таго, па звестках газеты "Коммерсантъ", некалькі дзён адпачываў у сочынскім санаторыі "Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі