На ралі "Дакар" беларускі "МАЗ" прабіў шыны і стаў другім у агульным заліку

На ралі "Дакар" беларускі "МАЗ" прабіў шыны і стаў другім у агульным заліку

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" на чацвёртым этапе ралі "Дакар" у Саудаўскай Аравіі прыйшла шостай. У выніку каманда Сяргея Вязовіча апусцілася на другое месца ў агульным заліку, паведамляе прэс-служба ААТ "МАЗ".

На чацвёртым этапе гоншчыкам давялося пераадолець 453 кіламетры. Першы ўчастак апынуўся простым, а вось два наступныя добра пашкамуталі машыны. У самы нязручны момант беларусам давялося мяняць прабітыя шыны.

Капотны МАЗ прайшоў этап з 4 гадзіны 31 хвіліну. Самым хуткім быў экіпаж расіяніна Антона Шыбалава — яму спатрэбілася на 15 хвілін менш, чым нашым суайчыннікам. 

У агульным заліку першае месца цяпер займае экіпаж расіяніна Андрэя Каргінава. Каманда Вязовіча адстае ад яго на 10 хвілін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі