На саміт Усходняга партнёрства паклічуць не Лукашэнку, а Беларусь
Дзяржава сама будзе вызначаць узровень свайго прадстаўніцтва.
На травеньскі саміт Усходняга партнёрства Латвія дашле запрашэнне Беларусі, а не персанальна Аляксандру Лукашэнку.
"Цяпер гэтае пытанне вырашаецца такім чынам, што запрашэнні адправяць дзяржавам, а не службовым асобам. На працягу двух месяцаў, я думаю, мы па дыпламатычных каналах зразумеем, хто якую дзяржаву прадставіць", — перадае interfax.by словы міністра замежных спраў Латвіі Эдгара Рынкевіча.
Кіраўнік латвійскай дыпламатыі адзначыў, што Беларусь зможа сама вызначыць, хто паедзе яд яе на саміт у Рыгу. Аналагічная схема будзе дзейнічаць і ў адносінах да астатніх краінаў ініцыятывы.
Нагадаем, што саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Рызе напрыканцы траўня. Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не прымаў удзел у самітах ініцыятывы, бо ён унесены ў "чорны спіс" Еўрасаюза.
Фота — newspeak.by