На сайце Мінабароны Расіі з'явіліся дакументы пра вызваленне Беларусі
Гэта новая дакументальная электронная выстава.
Міністэрства абароны Расіі абнародавала архіўныя дакументы, прысвечаныя вызваленню Беларусі ў 1944 годзе. Яны сабраныя ў дакументальную электронную выставу, якая так і называецца: "Вызваленне Беларусі".
Сярод дакументаў — загады, дырэктывы савецкага камандавання, разнастайныя данясенні, дакументы пра злачынствы акупантаў, пра захопленыя трафеі, віншаванне партызанаў генералу Ракасоўскаму. Адзначаецца, што яны захоўваюцца ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расіі.
Гэта не першы такі архіўны праект, які даступны на сайце mil.ru. Вялікую папулярнасць набыла старонка "Подзвіг народа", на якой можна шукаць сваіх сваякоў і чытаць пра іх гераічныя ўчынкі падчас вайны.
На вайне Лябедзька згубіў трох сваякоў, а дзядуля Пугача ўцёк з палону
Фота: mil.ru