На сайце petitions.by з'явілася петыцыя ў падтрымку TUT.by

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя ў падтрымку TUT.by

Петыцыя ў падтрымку партала TUT.by з'явілася на сайце petitions.by. Па стане на 17:50 яе падпісалі ўжо больш за 3600 чалавек.

У звароце згадваюцца ператрусы ў офісе кампаніі і дома ў яе супрацоўнікаў, крымінальная справа супраць работнікаў TUT.by і ўласна сам адключаны сайт.

Аўтары петыцыі адзначаюць што TUT.by цягам апошняга года пастаянна адчуваў ціск з боку дзяржавы. Яны згадваюць, як у снежні 2020-га партал быў пазбаўлены афіцыйнага статусу СМІ. Яго журналістаў неаднаразова затрымлівалі падчас выканання сваіх службовых абавязкаў.

"Так, 2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна г. Мінска прызнаў журналіста выдання Кацярыну Барысевіч вінаватай, і прысудзілі да 6 месяцаў калоніі, а таксама штрафу ў 100 базавых велічынь за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі. А літаральна ўчора журналістку выдання Любоў Каспяровіч прысудзілі да арышту на 15 сутак за асвятленне пачатку судовага пасяджэння па "справе студэнтаў", — гаворыцца ў петыцыі.

Падпісанты звароту лічаць гэты пераслед палітычна матываваным і неабгрунтаваным. Яны заяўляюць. што гэта парушае ітх права на інфармацыю, якое гарантуе артыкул 44 Канстытуцыі Беларусі. 

"На падставе вышэйсказанага, мы патрабуем:

—  неадкладна спыніць ціск на партал TUT.by;

— разблакаваць партал TUT.by на час правядзення расследавання;

— спыніць перашкаджаць журналістам выдання выконваць сваю прафесійную дзейнасць; 

— забяспечыць права на працу журналістаў партала TUT.by і забяспечыць магчымасць выканання імі сваіх службовых абавязкаў", — адзначаецца ў петыцыі. 

Зварот будзе адпраўлены ў Міністэрства інфармацыі і Камітэт дзяржкантролю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі