На Сонцы адбыліся новыя магутныя ўспышкі
На Сонцы адбыліся новыя магутныя ўспышкі. Яны атрымалі найвышэйшы клас актыўнасці — Х. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на Лабараторыю рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута РАН імя Лебедзева. Расійскія навукоўцы атрымалі дадзеныя са спадарожніка GOES-15. Першая ўспышка адбылася ўвечары 7 верасня, другая — раніцай 8 верасня.
Папярэдняя магутная ўспышка на зорцы была зафіксаваная 6 верасня. Яна атрымала катэгорыю Х9.3. Было заяўлена, што ўспышка самая магутная за 12 апошніх гадоў. Чакаецца, што сёння дасягне калязямной арбіты ўдарная хваля зараджаных часціц, якая ўзнікла падчас гэтай з'явы.