На станцыі метро “Уручча” міліцыянты валаклі за ногі мужчыну (відэа)

На станцыі метро “Уручча” міліцыянты валаклі за ногі мужчыну (відэа)

У сацыяльных сетках з’яўляюцца новыя відэасведчанні наконт канфлікту на станцыі мінскага метро “Уручча” паміж пасажырамі і міліцыяй. Як паведамлялася раней, сутычка адбылася ўвечары 18 верасня. Паводле сведкаў, міліцыя жорстка затрымала "сляпога інваліда", які быў у пераходзе. Гэты мужчына штодня прыходзіць у пераход, паведамілі TUT.by пасажыры метро, якія ездзяць гэтым маршрутам.

Чаму яго вырашылі затрымаць, невядома. Паводле заявы прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына падчас затрымання вёў сябе агрэсіўна і пакусаў дваіх міліцыянтаў, а людзі ў пераходзе ў метро “выявілі сердабольнасць” і вырашылі за яго заступіцца.

Тым часам карыстальнік сацыяльнай сеткі Вконтакте Кірыл Каўганаў выклаў відэа, на якім бачна, як двое супрацоўнікаў міліцыі валакуць мужчыну за ногі па ўніз па каменных сходах і па падлозе. На відэа таксама бачна, што звычайныя пасажыры спрабуюць заступіцца за мужчыну і ўступаюць у сварку з праваахоўнікамі. Пазней відэа з'явілася на Youtube.

Фота: Вконтакте

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі