На таргах 17 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

На таргах 17 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

17 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,3636 да 2,3673 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў — з 2,6391 да 2,6335 беларускага рубля. Расійская валюта падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1913 беларускага (у панядзелак — 3,1694).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,36%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі