На таргах 3 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют
На Беларускай валютна-фондавай біржы 3 чэрвеня прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара зноў павялічыўся — з 2,0989 да 2,1010 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3384 да 2,3474 рубля. Курс расійскай валюты таксама ідзе ўгору: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2116 беларускага (у пятніцу — 3,2073).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,19%.