На таргах 6 чэрвеня ў Беларусі вырас курс долара
Па выніках чарговых таргоў, якія адбыліся 6 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара вырас — з 2,0985 да 2,0991 беларускага рубля, курс еўра панізіўся — з 2,3648 да 2,3584 рубля. Зменшыўся і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2206 беларускага (у сераду — 3,2249).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,11%.