На таргах 6 верасня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх валют
6 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,1105 да 2,1071 беларускага рубля. Курс еўра таксама знізіўся — з 2,3293 да 2,3271 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1939 беларускага рубля (у чацвер — 3,1958).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,11%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.