На ўдзельніка выбарчай кампаніі Раманчука напалі невядомыя
З нагоды нападу на Арцёма Агафонава міліцыя пачала крымінальную справу.
Здарэнне адбылося 3 верасня, у пятніцу, калі актывіст АГП вяртаўся дамоў у Смалявічах. Яго збілі з ног ударам у спіну. Невядомыя забралі два ноўтбукі. Нападнікі не ўзялі партманэт і мабільны тэлефон.
Як паведаміў Агафонаў у каментары Еўрарадыё, злодзеям была патрэбная толькі яго сумка.
Агафонаў: "Два чалавекі збілі мяне пінком у спіну, выхапілі сумку і збеглі. Білі людзі падрыхтаваныя і знаёмыя з адзінаборствамі. Міліцыя працуе, шукае, да іх прэтэнзіяў няма".
Між тым, прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Яраслаў Раманчук лічыць, што гэты напад – ціск на ўдзельніка яго кампаніі. Пагатоў, Агафонаў займаецца перадвыбарчай кампаніяй Раманчука ў інтэрнэце.
Аб'яднаная грамадзянская партыя выступіла з заявай з нагоды нападу на Агафонава. Палітрада партыі лічыць, што гэта праявы сілавога сцэнару перадвыбарчай кампаніі, і патрабуе ад праваахоўных органаў адмовіцца ад яго.