На Ушаччыне вяскоўцаў тэрарызаваў таямнічы звер. Меркавалі, што чупакабра

На Ушаччыне вяскоўцаў тэрарызаваў таямнічы звер. Меркавалі, што чупакабра

Жыхары вёскі Гушчынская Слабодка ва Ушацкім раёне сутыкнуліся з таямнічым зверам. Жывёла часцяком лазіла ў куратнікі на вясковых падворках, піша раённая газета "Патрыёт".  Занепакоеныя жыхары вырашылі, што ў іх завялася міфічная чупакабра.

Адзін з вяскоўцаў прыбіў ляснога госця паленам. "У суседа ў двары нейкі дзіўны звер паляваў на курэй. Сяргей яго паленам прыбіў, а зараз не можам вызначыць, што за жывёліна! Такога дзіва ніхто ніколі не бачыў: пярэднія лапы кароткія, заднія доўгія, сам гарбаты, а хвост доўгі і голы, нібы ў пацука — нейкая чупакабра!" — апісвалі жывёлу вяскоўцы. 

Аднак начальнік райветстанцыі Вольга Сінякова ўпэўнена заявіла: забітая жывёла — янот. Яго жудасны выгляд яна патлумачыла тым, што гэта немаладая асобіна, хворая на лішай і таму амаль пазбаўленая поўсці. Знясілены звер прыйшоў да людзей у пошуках лёгкай здабычы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі