На ўязную браму Свята-Мікольскага манастыра ў Магілёве паставілі “цыбуліну”
Неабыякавыя магілёўцы збіраюць подпісы, каб яе прыбралі.
Брама была пабудаваная ў XVII стагоддзі і рэканструяваная на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя.
Яе аднаўленнем займаўся гісторык і археолаг Алег Трусаў. Па яго словах, падчас рэканструкцыі ніякіх “цыбулін” на браме не было, як і не было іх там і ў XVII стагоддзі, калі быў пабудаваны комплекс Свята-Мікольскага манастыра.
Сама “цыбуліна” з’явілася зусім нядаўна, калі адбываўся чарговы касметычны рамонт брамы.
Сабраныя подпісы магілёўцы збіраюцца накіраваць у Міністэрства культуры.
Так выглядала брама пасля рэстаўрацыі