На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Кашко
На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Кашко. Ён цалкам адбыў свой тэрмін — тры месяцы арышту, паведамляюць праваабаронцы.
Кашко — былы міліцыянер. У лістападзе мінулага года ён быў асуджаны за зліў "экстрэмісцкім" тг-каналам персанальных дадзеных былых калег (згадваліся 27 сілавікоў). Яго крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна Гомеля. Судзілі Уладзіміра Кашко па новым артыкуле "Наўмысныя незаконныя збор, прадстаўленне і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і (або) персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі нанясенне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна" (арт. 203-1 КК). Кашко павінен быў выплаціць пацярпелым 13 600 рублёў — у якасці кампенсацыі "маральнай шкоды".
Уладзіміра Кашко праваабаронцы прызналі палітвязнем у сакавіку 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.