На вуліцах беларускай сталіцы святкавалі 80 тысяч чалавек (відэа)
Паводле прэс-службы мінскай міліцыі, столькі жыхароў Мінска і гасцей сталіцы паўдзельнічалі ў забаўляльных праграмах, прысвечаных сустрэчы 2014 года.
Яны адбываліся каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў, каля абеліску "Мінск — горад-герой" і побач з "Чыжоўка-Арэнай". Праваахоўнікі сцвярджаюць, што навагодняя ноч у сталіцы прайшла без надзвычайных здарэнняў. У падтрыманні парадку былі задзейнічаны не толькі міліцыянты, але і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС.