На Вялікдзень Лукашэнка наведаў Оршу. Відэа
Ён прысутнічаў на велікодным набажэнстве ў царкве Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў цэнтры горада.
12 красавіка Аляксандр Лукашэнка адзначыў Вялікдзень у царкве Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы. Кіраўнік дзяржавы разам з сынам Мікалаем прысутнічаў на велікодным набажэнстве, а потым паразмаўляў з прыхаджанамі, інфармуе БЕЛТА.
Лукашэнка пажадаў прысутным здароўя і добрага настрою: "Калі ў вас будзе добры настрой — у нас усё атрымаецца".
Падчас сваёй прамовы кіраўнік дзяржавы адзначыў мірны характар Беларусі "Мы ваяваць не збіраемся. А калі камусьці захочацца, мы годна яго сустрэнем. Але такіх ворагаў у нас пакуль яшчэ няма", — заявіў Лукашэнка.
У дарунак храму Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы кіраўнік Беларусі перадаў абраз "Спас Уседзяржыцель" майстра Дзмітрыя Палуянава. У адказ яму падарылі абраз "Таемная вячэра", зроблены майстрамі Куцеінскага брацтва.
Фота — БЕЛТА