На выходных у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы
16 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе сайт Белгідрамета. Уначы будзе без ападкаў, днём у многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы.
Зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвым: уначы парывісты, у асобных раёнах Віцебскай вобласці моцны парывісты, днём — умераны.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 6 да 11 градусаў цяпла. Удзень чакаецца +15...+20.
17 верасня часам пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень у Брэстчыне і Міншчыне прагназуюцца моцныя дажджы.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 9-15 вышэжй за нуль. Удзень ён падымецца да 14-21 цяпла, па паўднёвым усходзе чакаецца 22-27 са знакам "плюс".
А ў панядзелак у Беларусь прыйдзе цыклон, які змяшчаецца з Карпатаў праз Беларусь на Прыбалтыку. Ён прынясе моцныя дажджы ў Цэнтральную і Заходнюю Беларусь, а таксама парывісты вецер.