На захадзе Беларусі выпаў град памерам з яйка
30 красавіка ў заходніх рэгіёнах Беларусі выпаў вялікі град, піша tut.by.
У Гродзенскай вобласці, як паведамляе ў сацсетках "Група аматараў метэаралогіі", дыяметр асобных градзінаў дасягаў 4-5 см. У прыватнасці, такія буйныя градзіны назіралі ў Ваўкавыску.
Пра вялікія градзіны пішуць і жыхары Брэсцкага раёна. Праўда, там град быў крыху меншы — асобныя градзіны дасягалі памераў перапёлчынага яйка. Аднак і гэтага было дастаткова, каб пабіць аўтамабілі.