На Жлобіншчыне пасля праверкі Камітэта дзяржкантролю пакаралі 30 службоўцаў

Трыццаць службоўцаў Жлобінскага спажывецкага таварыства прыцягнутыя да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці за разнастайныя парушэнні па выніках праверкі Камітэта дзяржкантролю. Як паведамляе БелаПАН, за першае паўгоддзе ў спажывецкім таварыстве быў выяўлены 351 выпадак недахопу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 127 млн рублёў.

Акрамя таго, значныя сродкі былі патрачаныя на набыццё непатрэбнага інвентара. З-за несвоечасовай рэалізацыі і невыканання ўмоваў захоўвання сапсаваліся амаль 32 тоны свежай гародніны на суму амаль 18 млн рублёў.

У шасці крамах выяўленыя факты продажу пратэрмінаваных прадуктаў. Таксама ў Жлобіне былі выпадкі, калі на тавары наносіліся непраўдзівая дата вырабу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі