На Зямлі за апошнія 40 гадоў стала на 60% менш жывёл

На Зямлі за апошнія 40 гадоў стала на 60% менш жывёл

На Зямлі за апошнія 40 гадоў стала на 60% менш жывёл. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусветнага фонду дзікай прыроды. Знізілася папуляцыя млекакормячых, птушак, рыб, амфібій і рэптылій.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", у фондзе ўпэўненыя, што да 2020 года індэкс знізіцца на 67% у параўнанні з 1970 годам. Скарачэнне папуляцый жывёл спецыялісты тлумачаць дзейнасцю чалавека: людзі забіраюць усё больш зямлі для фермерскай дзейнасці і будаўніцтва гарадоў. Прычынай вымірання жывёл становіцца забруджванне навакольнага асяроддзя, змяненне клімату, паляванне, а таксама ўнясенне ў асяроддзе чалавекам нетыповых для дадзенай мясцовасці раслін і жывёл.

Згодна з дакладам, найбольшыя страты панеслі жывёлы, якія жывуць у азёрах, рэках і на балотах. За 40 гадоў папуляцыі жывёл, якія жывуць у прэснай вадзе, скараціліся на 81%.

У фондзе адзначылі значнае скарачэнне колькасці сланоў ў Афрыцы, а таксама акул з-за занадта актыўнага вылаву рыбы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі