Нацбанк Беларусі вырашыў захаваць стаўку рэфінансавання на ўзроўні 10%
Нацыянальны банк Беларусі вырашыў захаваць стаўку рэфінансавання на ўзроўні 10% гадавых. Не будуць змяняцца і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці. Такое рашэнне 19 верасня прыняло праўленне Нацбанка. Адзначаецца, што яно "будзе спрыяць знаходжанню інфляцыі ў бліжэйшыя гады на ўзроўні 5%". А па выніках бягучага года інфляцыя чакаецца ў памеры каля 5,5%.
Праўленне Нацбанка адзначае, што "гадавая інфляцыя адпавядае прагнознай дынаміцы", а "праінфляцыйныя рызыкі" фармуюцца з-за пагаршэння знешнеэканамічных умоў і "узрастання няпэўнасці іх далейшага развіцця". Гаворка ідзе пра сітуацыю ў Расіі, якая знаходзіцца пад санкцыямі Захаду, і яны пашыраюцца. Там назіраецца "узмацненне адтоку капіталу і істотнае аслабленне расійскага рубля".