Нацбанк загадаў банкам вяртаць скрадзеныя з карткі кліента грошы

Нацбанк прыняў пастанову №843 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Інструкцыю аб парадку здзяйснення аперацый з банкаўскімі аплатнымі карткамі". Згодна з ёй, на банкі афіцыйна кладзецца адказнасць за грошы, скрадзеныя з "карткавых" рахункаў іх кліентаў. Як перадае onliner.by, банкі павінны вярнуць кліенту грошы ў тэрмін да 45 або 90 дзён — у залежнасці ад таго, дзе здзяйснялася несанкцыяваная аперацыя.

Новыя правілы набудуць моц з 5 жніўня 2015 года. Кліент павінен падаць пісьмовую заяву на працягу 30 дзён пасля несанкцыяваных грашовых аперацыяў. Тэрмін падачы заявы можа быць падоўжаны, калі ў кліента будзе паважная прычына — хвароба, знаходжанне за межамі Беларусі і г.д.

Банк можа адмовіць кліенту ў вяртанні грошай, калі будзе парушаны тэрмін падачы заявы; калі трымальнік карткі парушыць парадак яе выкарыстання, што прывядзе да не санкцыянаванай ім аперацыі; калі ў банка будзе інфармацыю пра ашуканскія дзеянні трымальніка карткі.

У дамову аб выкарыстанні карткі банк не зможа ўключаць палажэнне пра безумоўную адказнасць кліента за дзеянні трэціх асоб, якія скрадуць у яго грашовыя сродкі.

Камерцыйныя банкі хвалюцца праз тое, што даказаць факт махлярства часам складана. Гэта займае шмат часу і грошай. А спісаныя сродкі яны павінны будуць вярнуць у кароткі тэрмін. Банкі баяцца хвалі махляроў, якія скарыстаюцца новымі правіламі.

Што чакае беларусаў пасля дэвальвацыі. Прагнозы экспертаў

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі