Начальнік ДАІ Карзюк: Інспектары не павінны хавацца за кустамі
Інспектары ДАІ не павінны падчас працы на аўтатрасах высочваць кіроўцаў за кустамі або іншымі хованкамі. Пра гэта падчас размовы з журналістамі паведамляе начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Дзмітрый Карзюк.
“Не трэба хавацца за кустамі ці іншымі хованкамі. Гэта маё патрабаванне. У супрацоўнікаў ДАІ дастаткова сродкаў кантролю. Гэтая служба для людзей. Гэта трэба паказаць”, — кажа начальнік упраўлення.
Па яго словах, у найбліжэйшай будучыні стаяць чатыры задачы, якія трэба выканаць для развіцця аўтаінспекцыі. Першая — гэта прафесійная падрыхтоўка па ўсіх аспектах: пачынаючы ад вядзення адміністрацыйнага працэсу, заканчваючы контраварыйнай падрыхтоўкай. Другая — стварэнне такіх умоваў на дарогах, каб кіроўцы не маглі парушаць правілы, у тым ліку маюцца на ўвазе закругленні, якія не дазваляюць перавышаць хуткасць. Трэцяя задача — ўкараненне большай колькасці сродкаў тэхнічнага кантролю за выкананнем правілаў дарожнага руху. Чацвёртая задача — стварэнне станоўчага іміджу супрацоўнікаў ДАІ, паведамляе БЕЛТА.