Начальнікам штаба Канапацкай стаў былы беларускі прэм'ер

Начальнікам штаба Канапацкай стаў былы беларускі прэм'ер

Начальнікам штаба кандыдата ў прэзідэнты Ганны Канапацкай стаў былы беларускі прэм'ер Міхаіл Чыгір. Пра гэта Канапацкая напісала на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле яе слоў, Чыгір удзельнічаў у напісанні яе перадвыбарчай праграмы.

Міхаілу Чыгіру 72 гады. Ён — эканаміст паводле адукацыі. Быў старшынём праўлення Белаграпрамбанка, пакуль у 1994-м не стаў першым прэм'ер-міністрам падчас праўлення Аляксандра Лукашэнкі. Чыгір пайшоў у адстаўку восенню 1996 года перад рэферэндумам, які ініцыяваў кіраўнік дзяржавы. У 1999 годзе ён удзельнічаў у "альтэрнтыўных" прэзідэнцкіх выбарах, быў арыштаваны, а ў 2000-м асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады (за "перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў" ды іншае). Абвінавачанні былі знятыя ў 2002 годзе. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Міхаіл Чыгір з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука.

"Я ведаю сямʼю Канапацкіх не адзін дзясятак гадоў, кажа Чыгір у каментары svaboda.org. — Бацьку, яе ведаю па сумеснай працы, адукаваны юрыст, працавалі ў адной фірме...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі