Надвор'е 28 кастрычніка: да +15°С, пераважна без ападкаў

Прагноз надвор'я на 28 кастрычніка

Прагноз надвор'я на 28 кастрычніка / Pixabay

Панядзелак, 28 кастрычніка, будзе прыгожым восеньскім днём. Уночы і раніцай месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, але ўдзень ападкі не прадбачацца: будзе воблачна з праясненнямі.

У начны і ранішні час у асобных раёнах Беларусі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўночы апусціцца да 0°С па паўднёвым усходзе і да +10°С па захадзе. Удзень жа паветра прагрэецца да +15°С.

У Мінску 28 кастрычніка будзе воблачна, з праясненнямі. Уначы тэмпература паветра апусціцца да +5°C. А ўдзень пацяплее +13°C. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі