"Нафтан" не збіраецца павышаць заробкі работнікам як мінімум паўгода

Як мінімум паўгода на наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе "Нафтан" не плануюць павышаць заробкі персаналу. Пра гэта гендырэктар прадпрыемства Уладзімір Траццякоў паведаміў работнікам завода, перадае tut.by.

Супрацоўнікі завода паскардзіліся, што за апошнія пару месяцаў заробкі ў доларавым эквіваленце паменшыліся прыкладна на 30%. Яны запыталіся, калі заробкі вернуцца на ранейшы ўзровень у доларавым эквіваленце. У адказ на гэта Траццякоў заявіў пра некарэктнасць такой прывязкі. Ён нагадаў, што заробак у Беларусі вызначаецца толькі ў рублях. і долар афіцыйна не дазволены як плацежны сродак для фізічных асоб.

Дырэктар "Нафтана" спаслаўся на тое, што заробкі на заводзе ў беларускіх рублях апошнім часам значна выраслі. Але прывязваць іх да долара ніхто не плануе ні на ўзроўні дзяржавы, ні на ўзроўні прадпрыемства.

Паводле звестак Белстата за снежань, сярэдні заробак у нафтавай галіне была 12,8 млн рублёў.

На "Нафтане-Паліміры" працуе каля 12 тысяч чалавек.

Фота — education.iba.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі