"НагУаль" зайгралі звычайны канцэрт са звычайнымі інструментамі (фота)
Банда Лёні Паўлёнка ў фірмовым стылі справакавала гледачоў на шалёныя скокі ў абмежаванай прасторы.
У "НагУаль" свая тактыка. Замест таго, каб граць вялікі канцэрт раз на квартал, гурт ледзь не кожны тыдзень выходзіць да гледачоў на камерных, амаль хатніх пляцоўках. У клубе "Графіці" нават танчыць складана, не баючыся змахнуць што-небудзь са стала! Але стары-добры "балотны этна-панк" узнімае з месцаў. Так, стары-добры... Але калі мы так кажам пра гурт "НагУаль" — мы заўжды маем на ўвазе, што галоўнае слова — добры, а не стары.