Налічылі 60 прэтэндэнтаў на паездку на "Еўрабачанне-2014" ад Беларусі
Столькі заявак пададзена для ўдзелу ў нацыянальным адборы на міжнародны конкурс песні.
Сярод больш за 60 прэтэндэнтаў называюцца гурт "Nuteki", Аляксей Грос, Дарыя, Наталля Тамела, Іван Буслай, Алена Грышанава, Георгій Калдун, ДзіДзюЛя і Макс Лорэнс.
У суботу, 29 лістапада, журы вызначыць 15 фіналістаў. Імя пераможцы стане вядома ў студзені 2014-га.
Нагадаем, у траўні наступнага года "Еўрабачанне" пройдзе ў Даніі, паколькі папярэдні конкурс выйграла прадстаўніца гэтай краіны Эмілі дэ Форэст.