Намеснік генпракурора папярэдзіў бізнес: ніякай антыграмадскай дзейнасці!
Беларускі бізнес атрымаў папярэджанне (ці ўльтыматум?) ад Генпракуратуры. 15 верасня намеснік генпракурора Сяргея Хмарук расказаў журналістам, што чакае бізнесменаў, якія "засвецяцца" ў пратэстах.
"Любы ўдзел у антыграмадскай дзейнасці прадстаўнікамі бізнесу, фінансаванне такой дзейнасці, а таксама замах на грамадскую і дзяржаўную бяспеку будзе спыняцца самым жорсткім чынам з ужываннем строгіх мер адказнасці", — цытуе словы Хмарука прэс-служба Генпракуратуры.
Месяц таму Аляксандр Лукашэнка ўжо выказваўся пра беларускі бізнес і палітыку (на відэа).
15 верасня Генпракуратура праводзіць "Адзіны дзень прыёму прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання па пытаннях прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнесу". На ім прагучала, што бізнес у нашай краіне, які хоча працаваць "спакойна", мусіць плаціць падаткі і служыць дзяржаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.