Намеснікам генпракурора стаў начальнік следчага ўпраўлення КДБ

Намеснікам генпракурора стаў начальнік следчага ўпраўлення КДБ

Намеснікам генеральнага пракурора стаў старэйшы дарадца юстыцыі Дзмітрый Гара, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Адпаведны загад генпракурор падпісаў 30 снежня. 
 
Дагэтуль Гара працаваў у КДБ, прычым апошнія 10 гадоў узначальваў следчае ўпраўленне Камітэта дзяржбяспекі. Прадстаўляючы свайго новага намесніка калектыву Генпракуратуры, кіраўнік ведамства Аляксандр Канюк падкрэсліў: "Адзіны запіс у працоўнай кніжцы — сведчанне адданасці сваёй справе, высокага прафесіяналізму".

Дзмітрый Гара нарадзіўся ў 1970 годзе ў Тбілісі. У 1993 годзе ён скончыў Ваенны Чырванасцяжны інстытут у Маскве па спецыяльнасці "правазнаўства", у 2018-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка".

У КДБ ён працаваў з верасня 1993 года — следчым, старшым следчым, старшым следчым па асабліва важных справах, начальнікам следчага аддзела ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці. А з лістапада 2009-га ўзначальваў следчае ўпраўленне КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі