Нападнікі на туніскі музей забітыя, закладнікі вызваленыя (відэа)

Падчас спецаперацыі, якую правялі сілавікі Туніса, вызваленыя закладнікі, якіх захапілі невядомыя баевікі. Пры гэтым два баевікі і адзін паліцэйскі былі забітыя, інфармуе ВВС.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ўдзень у будынак музея, які прымыкаў да парламента Туніса ўварвалася група баевікоў. Яны захапілі закладнікаў і застрэлілі некалькіх наведвальнікаў музея. Як паведаміў МЗС Беларусі, нашых суайчыннікаў сярод ахвяраў няма.

Па звестках французскага выдання Le Monde, у лякарню з раненнямі былі дастаўлены восем турыстаў. МЗС Італіі пацвердзіў, што ў закладніках знаходзіліся ў тым ліку грамадзяне гэтай краіны.

Па словах прадстаўніка МУС Туніса Махамеда Алі Аруі, якія перадае РБК, тэрарысты былі ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава. Ён дадаў, што ў музеі ішла актыўная перастрэлка. У момант нападу ва ўстанове былі сотні чалавек, большасць з якіх удалося эвакуіраваць з дапамогай спецназу.

Паводле апошніх звестак, загінулі 17 замежных турыстаў, паведаміў туніскі прэм'ер Хабіб Эсід. Сярод іх былі грамадзяне Польшчы, Нямеччыны, Іспаніі ды Італіі, перадае РБК. Агульная колькасць ахвяр нападу склала 19 чалавек. Раненні атрымалі 22 чалавекі, у тым ліку два тунісцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі