Напрыканцы красавіка Авальную залу Палаты прадстаўнікоў зачыняць на рамонт

Напрыканцы красавіка Авальную залу Палаты прадстаўнікоў зачыняць на рамонт

Напрыканцы красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пакінуць Авальную залу, дзе звычайна праводзяць пасяджэнні. У гэтым памяшканні будзе праводзіцца рамонт.

Як паведаміла ў каментары Еўрарадыё дэпутат Ганна Канапацкая, рамонт у Авальнай зале пачнецца адразу пасля выступу Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем народу і парламенту. Яно, як інфармавала Еўрарадыё, прызначанае на 24 красавіка. 

На час рамонту пасяджэнні дэпутатаў будуць адбывацца ў зале пасяджэнняў Савета міністраў. Пра гэта са словаў дэпутата Андрэя Навумовіча піша праваабарончы сайт "Вясна"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі