Народнаму артысту Беларусі, рэжысёру Барысу Луцэнку — 80 год
Народнаму артысту Беларусі, рэжысёру Барысу Луцэнка сёння спаўняецца 80 год. Свой творчы шлях ён пачынаў у якасці акцёра. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў рэжысёрам Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, быў галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М.Горкага, галоўным рэжысёрам Тэатра-студыі кінаакцёра і мастацкім кіраўніком Горкаўскага тэатра, з 2008 года працуе ў гэтым тэатры рэжысёрам-пастаноўшчыкам.
Барыс Луцэнка — аўтар болей за 100 спектакляў у тэатрах Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Нямеччыны і Швейцарыі. Сярод найвядомейшых працаў — “Традыцыйны збор” у Купалаўскім тэатры, “Макбет” і “Гамлет” у Рускім тэатры. Ён таксама з’яўляецца пастаноўшчыкам фільма “Раскіданае гняздо”, знятым на кінастудыі “Беларусьфільм”. Ставіў Луцэнка і оперны спектакль — “Кавалер ружаў” на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
Званне народнага артыста Барыс Луцэнка атрымаў у 2010 годзе. У 1997 годзе ён быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. З’яўляецца таксама заслужаным дзеячом мастацтваў Беларусі, акадэмікам Міжнароднай акадэміі тэатра.