Нарвегія памылкова назвала турэцкага прэзідэнта Эрдагана ворагам НАТО
Турцыя адклікала 40 сваіх вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у вучэннях НАТО ў Нарвегіі. Прычына гэтаму стаў падрыхтаваны нарвежскімі вайскоўцамі спіс тэарэтычных ворагаў альянсу, сярод якіх апынуўся партрэт заснавальніка Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля Атацюрка, а таксама прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
У Турцыі другое па велічыні войска сярод краін НАТО. Яна прымае актыўны ўдзел у барацьбе з сіламі Ісламскай Дзяржавы ў Сірыі, а таксама ў аперацыі НАТО ў Афганістане.
Міністр абароны Нарвегіі Франк Бако-Енсэн прынёс прабачэнні за інцыдэнт падчас вучэнняў, сказаўшы, што вобраз Атацюрка быў выкарыстаны ў ролі ворага з прычыны памылкі аднаго з супрацоўнікаў.
Паводле яго слоў, гэта было зроблена праз ўнутраную кампутарную сістэму, але ні ў якім разе не адлюстроўвала пазіцыю Нарвегіі.
Турэцкі тэлеканал NTV сцвярджае, што аўтарам гэтай выхадкі мог быць нарвежская афіцэр турэцкага паходжання.
Прэзідэнт Эрдаган адкрыта ўступаў ў дыпламатычныя канфлікты з Аўстрыяй, Нямеччынай і Галандыяй пасля таго, як ўрады гэтых краін не дазвалялі праводзіць на сваёй тэрыторыі палітычныя мітынгі, звязаныя з перадвыбарнай кампаніяй у Турцыі. Паралельна Турцыя ўмацавала свае адносіны з Расіяй.
Перамовы аб магчымым уступленні Турцыі ў склад Еўрапейскага Саюза на практыцы замарожаныя, і Брусель крытыкуе ўрад Эрдагана за масавыя арышты пасля спробы ваеннага перавароту ў краіне ў 2016 годзе.
Пасля няўдалага перавароту многія афіцэры турэцкага войска, якія знаходзіліся ў камандзіроўцы ў структурах НАТО, папрасілі палітычнага прытулку ў краінах, у якіх яны знаходзіліся.
Чацвёра турэцкіх вайскоўцаў атрымалі прытулак у Нарвегіі, перадае ВВС.