Нарвежскі лыжнік Кругер упаў на старце, але перамог у алімпійскім скіятлоне

Нарвежскі лыжнік Кругер упаў на старце, але перамог у алімпійскім скіятлоне

Нарвежскі лыжнік Сімен Кругер стаў алімпійскім чэмпіёнам у мужчынскім скіятлоне, нягледзячы на падзенне на самым старце. Ён пераадолеў дыстанцыю 15+15 км за 1 гадзіну 16 хвілінаў і 20,0 секунды.

Другое і трэцяе месца ў гэтых спаборніцтвах занялі суайчыннікі Кругера — нарвежцы Марцін Ёнсруд Сундбю і Ханс Крыстэн Холун.

У беларусаў найлепшы вынік у гэтай гонцы — 44-е месца, якое заняў Міхаіл Сямёнаў. Юрый Астапенка фінішаваў 50-м, а лыжнік-ветэран Сяргей Далідовіч увогуле сышоў з дыстанцыі на самым пачатку гонкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі