NASA адкрыла планеты, падобныя да Зямлі, дзе можа існаваць жыццё
Астраномы NASA адкрылі сем экзапланетаў, падобных да Зямлі. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі 22 лютага.
Яна прайшла ў штаб-кватэры арганізацыі ў Вашынгтоне, перадае Бі-Бі-Сі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка дырэктарата навуковых місій NASA Томас Цурбюхен, астраном з Льежскага ўніверсітэта ў Бельгіі Мішэль Гіён, кіраўнік Спітцэраўскага навуковага цэнтра NASA ў Каліфорніі Шон Кэры, астраном з Інстытута даследавання космасу з дапамогай тэлескопа ў Балтымары Ніколь Льюіс, а таксама прафесар планетарных навук і фізікі ў Масачусетскім тэхналагічным інстытуце (MIT) Сара Сігер.
Па іх словах, на арбіце ультрахалоднай чырвонай карлікавай зоркі TRAPPIST-1, якая знаходзіца за 40 светлавых гадоў ад Зямлі, ёсць па меншай меры сем экзапланет. Усе яны па памеры супастаўныя з Зямлёй. Кожная з іх знаходзіцца ў вобласці, дзе дастаткова святла і цяпла, каб там была вада ў вадкім выглядзе. На трох з сямі планетаў нават ёсць умовы для падтрымання іншапланетнага жыцця.
Шон Кэры паведаміў, што гэтае адкрыццё — самае важнае з усіх, зробленых з дапамогай касмічнага тэлескопа "Спітцэр".
Ніколь Люіс зазначыла, што гэтыя планеты знаходзяцца на адлегласці 39-40 светлавых гадоў ад Зямлі. Падарожжа на рэактыўным самалёце да іх зойме 40 млн гадоў, удакладніла яна.
Па словах навукоўцаў, патэнцыйна населеных планетаў яны налічваюць некалькі дзясяткаў.