NASA апублікавала лепшыя здымкі тэлескопа Хабл
Гэта прысвяцілі 25-годдзю запуска касмічнага тэлескопа.
Касмічны тэлескоп Хабл захапіў шмат дзіўных здымкаў за 25 гадоў на арбіце. NASA і Еўрапейскае касмічнае агенцтва выклалі найлепшыя здымкі касмічнага тэлескопа Хабл на адмысловым сайце. Карыстальнікам прапануюць прагаласаваць за самы лепшы здымак.
Касмічны тэлескоп Хабл адправілі на арбіту Зямлі ў 1990 годзе. Дзякуючы таму, што тэлескоп знаходзіцца ў космасе і яму не перашкаджае атмасфера, яго распазнавальная здольнасць у 7—10 разоў лепшая, чым была б на Зямлі. Хабл — адзіны касмічны тэлескоп, які абслугоўваецца астранаўтамі.