Насцю Рыбку дэпартуюць з Тайланда ў Беларусь

Насцю Рыбку дэпартуюць з Тайланда ў Беларусь

Насцю Рыбку (беларускую грамадзянку Анастасію Вашукевіч) дэпартуюць з Тайланда ў Беларусь, інфармуе "Новая газета". Мадэль і яе знаёмы Алекс Леслі (расійскі грамадзянін Аляксандр Кірылаў) асуджаныя на ўмоўны тэрмін зняволення за прадастаўленне паслуг сэксуальнага характару. Яны прызналі сваю віну. Алекса Леслі дэпартуюць у Расію.

Насця Рыбка, Алекс Леслі былі затрыманыя ў Тайландзе ў лютым 2018-га. За краты трапіла каля дзясятка ўдзельнікаў сэкс-трэнінгу (на ім прысутнічалі турысты). Спачатку беларусцы і яе знаёмаму збіраліся выставіць абвінавачанне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, але пасля справу перакваліфікавалі.

Насця Рыбка атрымала вядомасць пасля з’яўлення ў пачатку лютага мінулага года скандальнага карупцыйнага расследавання расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. “Дзяўчына з Бабруйска”, якая жыве ў Маскве, несвядома (Навальным былі выкарыстаныя фота і відэа з яе інстаграма) дапамагла раскрыць сувязь расійскага алігарха Алега Дзерыпаскі і віцэ-прэм’ера Сяргея Прыходзькі.

 Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 15.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі