Наступствы стыхіі ў Баранавічах (фотарэпартаж)

Стыхія прыйшла ў горад прыблізна ў 16.15 у панядзелак і працягвалася літаральна некалькі хвілінаў. На вуліцы Леніна пацярпелі дзве жанчыны, жыхаркі Мінска, якія выконвалі будаўнічыя працы. Яны схаваліся ад дажджу пад навес і ў гэты момант вецер скінуў на іх блокі. Жанчыны кажуць, што іх выратавалі будаўнічыя каскі. Пацярпелым аказалі медычную дапамогу.

Фотарэпартаж з месца падзеяў — іntex-press.by

Асабліва шмат дрэваў вырвана з каранямі на вуліцы Брэсцкай. Некаторыя перакрылі рух транспарту.

На месцы працавалі выратавальнікі, якія рэзалі паваленыя дрэвы і сцягвалі іх з дарогі.

Таксама ў горадзе вецер валіў платы і зрываў шыфер з дахаў дамоў і аўтобусных прыпынкаў.

Фота — іntex-press.by

Нагадаем, сёння ўраган таксама наведаў Пінск, дзе вырываў з каранямі дрэвы.

Стыхія на Брэстчыне: у чатырох раёнах пашкоджаныя каля 40 будынкаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі