Наступствы суботняга ўрагану ў Мінску ліквідуюць да 17 ліпеня

Наступствы ўрагану ў Мінску

Наступствы ўрагану ў Мінску / minsknews.by

Ураган, які прайшоў па Мінску ў суботу, паваліў каля 170 дрэваў, пішуць "Мінск-Навіны".

Працу па прыбіранні дрэваў камунальныя службы і МНС павінны завяршыць да 17 ліпеня. Такое даручэнне даў ім старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Ён заклікаў звярнуць асаблівую ўвагу на таполі і вербы ды прыбраць тыя з іх, якія ўяўляюць пагрозу.

Падчас шторму 13 ліпеня ў Мінску дрэва, якое павалілася на Цнянскім вадасховішчы, траўмавала трох чалавек, адна адпачывальніца загінула. На мужчыну і падлетка ўпала шкло каля завода "Гарызонт". Яшчэ на аднаго маладога чалавека абвалілася цагляная сцяна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі