Насупраць Музкамедыі ў Мінску пабудуюць дзелавы цэнтр з магазінамі і паркоўкай

Знос будынкаў фабрыкі "Сукно"

Знос будынкаў фабрыкі "Сукно" / realt.onliner.by

На тэрыторыі, якая раней належала прадзільнай фабрыцы "Сукно", пабудуюць шматфункцыянальны цэнтр. У ім будуць размешчаны офісы, магазіны, а таксама шматузроўневая паркоўка. Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяну Калядку.

Гаворка ідзе пра тэрыторыю ў межах вуліцы К. Цэткін і пр. Дзяржынскага — насупраць тэатра Музычнай камедыі. Частку будынкаў і збудаванняў фабрыкі "Сукно", якія тут знаходзіліся, знеслі падчас будаўніцтва метро. Астатнія ў 2016 годзе выкупіў інвестар. Мінулым летам у ўчастка з'явіўся новы ўласнік. Было прынята рашэнне аб будаўніцтве тут шматфункцыянальнага комплексу. Ужо “вядзецца распрацоўка праектнай дакументацыі, яна будзе завершана ў сярэдзіне 2025 года. А пасля пачнецца будаўніцтва”, — кажа Калядка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі