NATO і Еўрасаюз не акажуць Украіне ваенную дапамогу

Ні NATO, ні Еўрасаюз не змогуць аказаць Украіне ваенную дапамогу. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб, паведамляе УНІАН са спасылкай на фінскае выданне yle.fi.

"Гэта немагчыма ні з боку NATO, таму што Альянс аказвае ваенную дапамогу толькі сваім сябрам, і гэта добра вядома, ні з боку ЕС, якому не хапае магутнасцяў, каб забяспечыць такую падтрымку", — сказаў Аляксандр Стуб.

Паводле яго слоў, ключавым пытаннем з'яўляецца цвёрдае забеспячэнне перамір'я. Ці гатовыя прарасійскія сепаратысты ва ўсходняй Украіне да спынення агню — гэта "пытанне на тысячу еўра", сказаў ён, дадаўшы, што пакуль перамовы па гэтым пытанні не прынеслі плёну.

Фінскі прэм'ер-міністр адзначыў, што Расія і Еўрасаюз перажываюць зацяжны перыяд далікатных адносін. Вайна 2008 года ў Грузіі і крызіс ва Украіне прадэманстравалі, што Расія таксама гатовая выкарыстаць сілу, каб падмацаваць сваю палітыку. Ён падкрэсліў, што гэтую сітуацыю неабходна мяняць.

Нагадаем, у Берліне міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін заявіў, што Еўрасаюз і NATO павінны знайсці сілы, каб аказаць ваенную дапамогу Кіеву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі