Naviband: Сёння мы дазволілі сабе крыху больш

Naviband: Сёння мы дазволілі сабе крыху больш

Адразу пасля аб'яўлення вынікаў "Еўрабачання-2017" прадстаўнікі Беларусі Naviband выйшлі да журналістаў, падзяліліся першымі эмоцыямі ад выступу і растлумачылі пацалунак напрыканцы песні:


"Мы вельмі стомленыя. Але хочам сказаць вялкі дзякуй за падтрымку Беларусі. Мы шчыра рабілі тое, што ў нашых сілах, але сёння дазволілі сабе сабе крыху больш волі. Тры гады таму мы дамовіліся ў жарт, што прызнаемся на камеру пра наша каханне толькі ў фінале "Еўрабачання". І вось гэта здарылася". 


Па словах музыкаў, больш удзельнічаць у "Еўрабачанні" яны не збіраюцца:


"Гэта вельмі складана, вельмі цяжкі шлях. Натуральна, мы будзем сумаваць па гэтаму ўсяму. Гэта выпрабаванне, але галоўнае, што будзе пасля гэтага, — перакананыя Ксюша і Арцём. — Мы мы музыкі, мы хочам займацца музыкай, гуртом, новымі песнямі. Зараз мы паедзем запісваць новы альбом, летам будзе шмат фестываляў, а наш першы выступ у Мінску адбудзецца ля Ратушы 3 червеня".

Музыкі прызнаюцца, што разлічвалі на самы лепшы вынік, маўляў, навошта тады ўдзельнічаць. Але мяркуюць, што місію сваю яны выканалі — змаглі аб'яднаць беларусаў і, магчыма, натхніць будучыя пакаленні на падобны шлях — спяваць па-беларуску.


"Наша мова прагучала двойчы, і мы вельмі разлічваем на тое, што гэта адгукнецца для пакаленняў. Гэта самая галоўнае — не месца, а праца на карысць сваёй краіны". 


На думку музыкаў, Беларусі трэба пачаць лёгка ставіцца да "Еўрабачання". У прыклад яны ставяць сёлетяга пераможцу Салвадора Сабрала.


"Яго сястра сядзела ля мора з бутэлькай партвейна і стварыла такую песню! Едзьце ў Партугалію! Піце партвейн! Гэта і ёсць сапраўдная музыка! І конкурс цяпер, як бачым, больш музычны. Мы вельмі шчаслівыя за Салвадора. Ён мусіў быць першым". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі