Навукоўцы прапаноўваюць значна пашырыць плошчу ахоўных тэрыторый Мінску
Навукоўцы аддзела архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапаноўваюць значна пашырыць плошчу ахоўных тэрыторый сталіцы. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лакотка. Па ягоных словах, у рамках карэктавання генеральнага плану сталіцы навукоўцы інстытута правялі гісторыка-бібліяграфічнае даследаванне на тэму "Гісторыка-архітэктурны апорны план". Яны прапаноўваюць значна пашырыць ахоўныя тэрыторыі горада, уключаючы забудову 1930—50-х гадоў. На іх думку, гэта дапаможа захаваць важны пласт гістарычнай тканіны Мінску.
Гаворка ідзе аб занясенні гэтых тэрыторый з іх горадабудаўніча-планавальнай структурай, асобнымі будынкамі і культурным пластом у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
БелаПАН