Навумаў: Ваўкавыскім прадпрымальнікам выставяць новыя абвінавачанні
Новыя абвінавачанні могуць быць выстаўленыя затрыманым ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Ўладзіміру Асіпенку. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
Паводле яго слоў, новыя абвінавачанні датычаць "падрыхтоўкі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў". Пры гэтым Навумаў адзначыў, што гаворка не ідзе пра справу аб выбуху ў Мінску, інфармуе "Інтэрфакс".
Нагадаем, раней актывістам прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку, якіх затрымалі 8 лютага, выставілі абвінавачанні на падставе арт. 218 Крымінальнага кодэкса - Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці.