Найдаўжэй у навагоднюю ноч святкуюць у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Кіеве
Пра гэта сведчыць даследаванне кампаніі Jawbone.
Найдаўжэй на Зямлі ў навагоднюю ноч святкуюць прыход Новага года жыхары Масквы (да 3.43 раніцы), Санкт-Пецярбурга і Кіева (да 3.35). Пра гэта сведчыць даследаванне кампаніі Jawbone. Інфармацыю яна збірала летась на аснове ананімных дадзеных, атрыманых з дапамогай фітнэс-бранзалетаў.
Як інфармуе РІА "Новости", на 5-м месцы знаходзіцца Мадрыд (3.07), на 7-м — Барселона (2.56), на 8-м — Варшава (2.55), на 10-м — Парыж (2.53), Берлін займае 12-ы радок (2.50).
Самыя сціплыя ўрачыстасці праходзяць у Кітаі і Ізраілі, дзе жыхары кладуцца спаць менш чым праз гадзіну пасля паўночы. У Аўстраліі і ЗША грамадзяне таксама ледзь дацягваюць да гадзіны ночы.
Як вынікае з карты даследавання, на якім Беларусь пазначана шэрым колерам, у нашай краіне яго не праводзілі.
Фота: Fotolia, jawbone.com