Названыя сталіцы летніх Алімпіядаў 2024 і 2028 гадоў

Названыя сталіцы летніх Алімпіядаў 2024 і 2028 гадоў

Міжнародны Алімпійскі камітэт на сваёй 130-й сесіі ў Ліме (Перу) афіцыйна назваў гарады, якія прымуць летнія Алімпійскія гульні 2024 і 2028 гадоў. Гэта будуць адпаведна Парыж і Лос-Анджалес. 

Выбар сталіцаў летніх Алімпіядаў быў безальтэрнатыўным, бо свае заяўкі знялі Гамбург (Нямеччына), Будапешт (Венгрыя), Харкаў (Украіна), Бостан (ЗША). Аргкамітэты Парыжа і Лос-Анджалеса дамовіліся паміж сабой, што не будуць канкураваць і падалі заяўкі на дзве розныя Алімпіяды. 

Дарэчы, Парыж і Лос-Анджалес прымалі Алімпійскія гульні ўжо двойчы. У французскай сталіцы яны адбываліся ў 1900 і 1924 гадах. А Лос-Анджэлес станавіўся сталіцай Алімпіяды ў 1932 і 1984 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі