"Не заўжды будзе цемра, браце": новы калядны кліп Vinsent'a
Кліп "Не заўжды" прысвечаны вяртанню дадому
У Vinsent'a выйшаў новы калядны кліп — "Не заўжды". Песня і відэа прысвечаныя вяртанню дадому, да сям'і.
У кліпе зняліся купалаўцы Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева і іншыя. Атрымалася ўрачыста і святочна.
Vinsent'у 35 гадоў. Ён нарадзіўся ў Івацэвічах, па адукацыі журналіст-тэлевізійшчык. У шоў-біз прыйшоў у 2008 годзе, працаваў у стылі хіп-хоп. Выдаў два альбомы: "Пачатак" (2009) і "Вір" (2015).
Вось што артыст распавядаў пра сябе ў праграме Еўрарадыё "Наш Андэграўнд".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.