"Не змаглі сп*здзіць?". У Беларусі перанеслі прэм'еру новага галівудскага фільма

Леанадро ды Капрыа ў "Забойцах Кветкавай Луны"

Леанадро ды Капрыа ў "Забойцах Кветкавай Луны" / Скрыншот

У Беларусі на нявызначаны тэрмін пераносіцца прэм'ера фільма "Забойцы Кветкавай Луны" Марціна Скарсэзэ. Новую галівудскую драму збіралася паказваць кінапрастору mooon.

"Не змаглі сп*здить?", — з'едліва каментуюць карыстальнікі ў сацсетках. З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне з кінарынку Расіі і Беларусі сышлі або часова прыпынілі дзейнасць усе ўплывовыя амерыканскія кінакампаніі. Крыніцы Еўрарадыё паведамляюць, што цяпер беларускія кінатэатры перайшлі да паказу пірацкага кантэнту.

Беларуская прэм'ера "Забойцаў Кветкавай Луны" павінна была адбыцца сёння, 18 лістапада. mooon абяцае паведаміць пра новыя даты паказаў на сваім сайце і ў сацсетках. А пакуль што пачынае вяртаць гледачам грошы за квіткі. Тыя, хто набыў іх праз сайт, атрымаюць грашовыя сродкі аўтаматычна. Тым, хто набываў квіткі ў касе, для вяртання неабходна звярнуцца ў кінатэатр.

Прэм'ера фільма Марціна Скарсэзэ "Забойцы Кветкавай луны" з Леанарда Ды Капрыа і Робертам Дэ Ніра ў галоўных ролях адбылася ў траўні на Канскім кінафестывалі. У сусветны пракат стужка выйшла напрыканцы кастрычніка.

"Не смогли сп*здить?". В Беларуси перенесли премьеру нового голливудского фильма

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі